Сябры і калегі!
Некалькі чалавек ужо звярталіся да мяне з пытаннямі наконт адміністратыўных зменаў у жыцці аддзела, у якім я працую і супрацоўнікі якога непасрэдна праводзілі лінуксоўкі. Апынулася, што лёс лінуксовак можа падацца няпэўным і гэта, вядома ж, хвалюе людзей.
Так, наш аддзел будзе аб’яднаны з іншым. Так, здаецца, нават зменіць назву. Але кіраваць ім будзе той жа Віталій Шклярык, пры каторым лінуксоўкі пачыналіся і існуюць зараз. Больш за тое, кіраўніцтва кампаніі змяньшаць спонсарскі ўдзел не плануе. Як звычайна, абмяркоўваецца ці трэба пашыраць і калі пашыраць, то куды і як.
Такім чынам, лінуксоўкі працягнуцца ў тым жа фармаце, як існавалі па сённяшні дзень. Ці са зменамі, якія спадабаюцца аргкамітэту і ўдзельнкам.
Не трэба панікі. Бываюць змены да лепшага. А часам бывае проста рост і развіццё, што само па сабе значыць змены.